viasna on patreon

Віцебск: пададзены першыя заявы на рэгістрацыю кандыдатаў

2010 2010-02-24T16:29:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На цяперашні момант у Віцебскую гарадскую выбарчую камісію пададзены 9 заяваў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Каб зарэгістраваць заяўнікоў у якасці кандыдатаў, камісіі павінны разгледзець пададзеныя дакументы на прадмет выканання неабходных фармальнасцяў, прадугледжаных Выбарчым кодэксам.  

Усяго гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала 83 ініцыятыўныя групы, якія збіраюць подпісы грамадзянаў у падтрымку асобаў, што вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты. 

Па вобласці было пададзена больш за 2 300 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па   вылучэнні прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ў Саветы ўсіх узроўняў. 

Так, у акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў 26-га склікання паступала 90 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. З іх 5 - ад прадстаўнікоў палітычных партыяў. 

Паводле інфармацыі назіральнікаў, прадстаўніцы БСДП (Народная Грамада) было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы з прычыны яе рэгістрацыі ў г. Менску, а не на тэрыторыі Талачынскай выбарчай акругі № 24 па выбарах дэпутатаў Віцебскі абласны Савет.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства