Крупкі: З сябрам ініцыятыўнай групы “папрацавалі”
https://spring96.org/be/news/31570
2010
2010-02-18T20:21:14+0200
2010-02-18T20:21:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння работніка Крупскай ЖКГ (Менская вобласць) Сяргея Клетнага нечаканага выклікалі ў кабінет дырэктара. У кабінеце апроч кіраўніка прадпрыемства знаходзіліся намеснікі старшыні Крупскага райвыканкама Ўладзімір Загорскі і Мікалай Буры.
Пасля гутаркі з прадстаўнікамі ўладнай вертыкалі Сяргей Клетны заявіў сябру АГП Ганне Бандарэнка, што не зможа працаваць у складзе ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння яе кандыдатам у дэпутаты мясцовага райсавета.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”