viasna on patreon

У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду

2010 2010-02-18T17:27:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamajda2.jpg
Барыс Хамайда. фота svaboda.org

Барыс Хамайда. фота svaboda.org

18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП‑БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія ведамасці». Як паведаміў Хамайда, яго затрымалі ў цэнтры горада пад маркай праверкі літаратуры і перыядычных выданняў, якія ён рэалізоўваў. «Прадстаўнікі праваахоўных органаў адмовіліся азнаёміцца з выданнямі на месцы і запрасілі мяне праехаць у Чыгуначны РАУС горада», — сказаў Хамайда.

Паводле яго слоў, увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі 17 нумароў «Беларускіх ведамасцей» 2008—2009 гадоў выпуску, якія выдае ў Варшаве старшыня КХП‑БНФ Зянон Пазняк. Паколькі гэта выданне друкуецца ў Польшчы, супрацоўнікі міліцыі вырашылі яго канфіскаваць і накіраваць у ідэалагічны аддзел Віцебскага аблвыканкама на экспертызу наконт магчымасці распаўсюджвання часопіса, адзначыў Хамайда.

Пасля таго як ён адмовіўся падпісваць пратакол аб канфіскацыі часопісаў і запатрабаваў копію дакумента, Хамайду вызвалілі і вярнулі ўсе нумары выдання.

Сваё затрыманне палітык звязвае з выбарамі ў мясцовыя саветы. «Улады баяцца слоў праўды, з якімі са старонак «Беларускіх ведамасцей» звяртаецца да людзей Зянон Пазняк», — сказаў Хамайда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства