viasna on patreon

Вярхоўны суд адмовіў БХД

2010 2010-02-18T13:28:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Сёння, 18 лютага, сустаршыням Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу і Віталю Рымашэўскаму, а таксама адказнаму сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму адмовілі ў прысутнасці на абвяшчэнні прысуду па справе “БХД супраць Мін’юсту”.

Кіраўнікі БХД не спазніліся на суд, але іх прысутнасць была, як аказваецца, у залі суду непажаданая.

На прысуд пусцілі толькі часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Майкла Скэнлана, прадстаўніка амбасады Нямеччыны Эрнста Крэса і карэспандэнтку “Радыё Свабода” Любоў Лунёву.

Вярхоўны Суд адмовіў у задавальненні патрабаванняў БХД. Нагадаем, заснавальнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі патрабавалі прызнаць незаконным рашэнне чыноўнікаў не рэгістраваць партыю.

Паводле рашэння Мін’юста ад 10 снежня мінулага году прычынай чарговай нерэгістрацыі партыі БХД сталі недакладнасці ў спісе заснавальнікаў партыі.

Сустаршыні БХД, у сваю чаргу, заявілі пра беспрэцэдэнтны ціск на заснавальнікаў партыі, якіх разнастайнымі пагрозамі вымушалі адмовіцца ад сваіх подпісаў у дакументах аб заснаванні партыі.

16 лютага БХД прадставіла сведкаў са спісу асобаў, у дакументах якіх, паводле Міністэрства юстыцыі, былі дапушчаныя памылкі. Людзі пацвердзілі сваё жаданне выступаць заснавальнікамі БХД. Адна жанчына, Святлана Шаблоўская з Быхава, засведчыла, як начальнік упраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама прымушаў яе адмовіцца ад подпісу пад дакументамі аб заснаванні БХД.

17 лютага сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі прадставіў суду дакументы, якія пацвярджалі выпраўляльнасць іншых памылак, знойдзеных супрацоўнікамі Мін’юсту ў пратаколах БХД.

Аднак, паводле Рымашэўскага, ні пракурор, ні суддзя не пагадзіліся ўзяць пад увагу паказанні сведкаў, таксама як і выклікаць павесткамі астатніх сведак, якіх гатовая была прадаставіць БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства