Магілёў: Праблема з межамі акругаў да гэтага часу не вырашана
Прэтэндэнт у кандыдаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) Андрэй Дзвігун падаў скаргу ў Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію.
“Скаргу я падаваў з нагоды таго, - гаворыць Андрэй Дзвігун, - што дагэтуль невядомыя межы акругі, па якоя я збіраюся балатавацца. Немагчыма па мапе ўсталяваць яе межы. У газеце “Веснік Магілёва” адсутнічаюць звесткі пра дамы, якія могуць як прысутнічаць на маёй акрузе так і адсутнічаць”.
Нагадаем, што ў мінулую пятніцу праваабаронца Аляксей Колчын і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Зміцер Салаўёў наведалі Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію, дзе таксама ўздымалі пытанне аб немагчымасці канкрэтна па дадзеных газеты “Веснік Магілёў” вызначыць межы акругаў. Члены камісіі абяцалі вырашыць дадзеную праблему за выходныя, але яна так і засталася не вырашанай да гэтага часу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”