viasna on patreon

Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня

2010 2010-02-16T15:57:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg

На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.

Бузек расцаніў нападкі на неафіцыйны Саюз палякаў на Беларусі »як націск на апазіцыю ў краіне ў цэлым, а не адну арганізацыю». «Будучыня адносінаў паміж Беларуссю і ЕС залежыць у першую чаргу ад стаўлення беларускіх уладаў да апазіцыі і дэмакратычных нацыянальных меншасцей. Гэта наш асноўны барометр», — падкрэсліў ён. Польскі палітык заявіў, што «Еўрапарламент зробіць усе магчымыя захады, каб садзейнічаць спыненню націску на апазіцыю ў Беларусі».

Каментуючы магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку ЕС, Бузек сказаў, што «гэта не будзе зроблена на працягу гадзіны». «У ЕС павінна быць рэакцыя на канкрэтную інфармацыю. <…> Будзем чакаць рэакцыі беларускіх уладаў, якую ўсё яшчэ можна чакаць», — сказаў кіраўнік Еўрапарламента.

Бузек паведаміў, што ў сувязі з гэтай сітуацыяй ён знаходзіцца ў пастаянным кантакце з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

Прэс‑сакратар Эштан Лутц Гюльнер заявіў, што Еўракамісія заклапочана ўзмацненнем націску на польскую меншасць, які гаворыць аб »рэгрэсе ў адносінах ЕС і Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства