Вярхоўны прадстаўнік ЕС занепакоеная сітуацыяй з Саюзам палякаў у Беларусі
https://spring96.org/be/news/31305
2010
2010-02-11T13:19:17+0200
2010-02-11T13:19:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament1.jpg
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях агульнай палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан "падзяляе занепакоенасць" у сувязі з сітуацыяй вакол польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.
Па звестках БелаПАН, пра гэта яна заявіла 10 лютага ў тэлефоннай гутарцы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Па словах Эштан, яна гатовая падняць гэтае пытанне "у гутарцы з беларускімі ўладамі".
Дзеянні ўлад у стаўленні Звяза палякаў у Беларусі сталі галоўнай тэмай гутаркі Эштан з Сікорскім. Бакі абмеркавалі магчымую рэакцыю Еўрасаюза на падзеі.