viasna on patreon

Брэст: Пракуратура папярэдзіла Івана Стасюка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі

2010 2010-02-11T12:21:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stasuk_fota1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Маладога фронту\"

Фота \"Маладога фронту\"

Іван Стасюк, сябра міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”, якая зарэгістравана ў Чэхіі, атрымаў афіцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Актывіст быў выкліканы позвай у пракуратуру Брэсцкай вобласці на сёння, на 9:00, дзе даў тлумачэнні.

У афіцыйным папярэджанні значыцца, што матэрыялы аб дзейнасці актывіста паступілі ў пракуратуру з УКДБ Брэсцкай вобласці. З прадстаўленай інфармацыі і з раздруковак матэрыялаў сайтаў “Малады Фронт” і “Радыё Рацыя” была зроблена выснова, што актывіст прыймае ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі. Узгадваліся таксама даты двух акцый, у якіх актывіст прыняў удзел.

Папярэджанне падпісана намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці старэйшым дарадцам юстыцыі Т.С. Тачко. На асобніку афіцыйнага папярэджання з пракуратуры, выдадзенага актывісту, значыцца дата мінулага году –09.02.2009.

Артыкул 193.1 прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пакараннем з’яўляецца штраф, арышт да 6 месяцаў ці турэмнае зняволенне тэрмінам да 2 гадоў.

Нагадаем, што ў мінулую суботу Іван Стасюк выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання, на яго была заведзена крымінальная справа па артыкуле 339.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за нібыта бойку 23 студзеня.

Грамадзкія актывісты і паплечнікі маладафронтаўца не выключаюць, што ціск на актывіста звязаны з яго рашэннем удзельнічаць кандыдатам на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У абарону Івана Стасюка створаны камітэт, у які ўвайшлі рэгіянальныя прадстаўнікі Руху “За свабоду”, Партыі БНФ, аргкамітэту па стварэнню Партыі БХД, “Маладога Фронту”, праваабаронца Раман Кісляк.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства