viasna on patreon

Звесткі пра месцы працы сяброў тэрытарыяльнай камісіі Маларыты не паведамляюцца

2010 2010-02-03T16:23:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніводнага прадстаўніка ад палітычных партый і ні воднага прадстаўніка ад працоўных калектываў раёну не ўвайшло ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі горада Маларыты Брэсцкай вобласці.

 

З 13 афіцыйна зацверджаных сябраў камісіі 7 чалавек былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.  Звестак аб месцы працы і пасадах сяброў камісіі, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам падачы заяваў, раённая газета “Голас часу” не падае.

 

6 іншых сяброў камісіі склалі прадстаўнікі ад раённых грамадскіх аб’яднанняў: БРСМ, РГА “Белая русь”, ГА “Беларускі Саюз афіцэраў”, прафсаюз аграпрамысловага комплексу, “Беларускі саюз жанчын”, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства