viasna on patreon

Гей-часопіс збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці

2010 2010-02-02T12:29:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gay-afisha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY: good as you» адбудзецца ў ноч з суботы на нядзелю 27 лютага ў сталічным клубе «Клубе 6_А».

Як паведамляюць заснавальнікі, часопіс збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці, разважаць на сур'ёзныя тэмы, забаўляць, выклікаць дыскусіі і даваць свае старонкі для творчай рэалізацыі геям, лесбіянкам, бісэксуалам, транссэксуалам, а таксама па-сяброўску настроеным гетэрасексуалам.

«Па прычыне палітычнага ладу, усталяванага ў краіне, і па-прычыне складанасцяў беларускага заканадаўства пра СМІ, якое спрабуе першапачаткова спыніць любую грамадзянскую актыўнасць, часопіс не мае дзяржаўнай рэгістрацыі, у сувязі з чым мы можам выдаваць абмежаваную колькасць асобнікаў. Але, я лічу, што, у любым выпадку, і ЛГБТ-супольнасць і беларускае грамадства ацэняць наш інфармацыйны праект. Часопіс будзе асвятляць як гей-жыццё, так і gay-friendly. Наогул мы адкрыты свету. Над першым нумарам часопіса працуе каля 10 чалавек, спадзяемся, што ў нас атрымаецца!», - выказаў сваё меркаванне галоўны рэдактар беларускага гей-лесбі часопіса «GAY» Сяргей Прадзед.

Часопіс будзе выходзіць на дзвюх мовах - рускай і беларускай.

На вечарыну-прэзентацыю 27 лютага ў «Клубе 6_А» з Украіны прыедзе знакамітая травесці Таіс, якая заваявала для Беларусі першае месца на малдаўскім міжнародным конкурсе трансвестытаў «Miss Flowless Queen-2008», запланаваны жаночы стрыптыз і мужчынскія танцы, у якасці дэсерту запланавана БДСМ-шоў.

«Кансалідацыя намаганняў беларускай ЛГБТ-супольнасці для зніжэння ўзроўню гамафобіі ў беларускім грамадстве працягваецца. 2010 год абяцае быць насычаным і цікавым, а дадзеная вечарына наблізіць актывістаў да самой супольнасці. Гэта станоўчы момант гэтага інфармацыйна-забаўляльнага мерапрыемства. Прыходзьце. Гэта будзе і карысна, і весела!», - запрашае на вечарыну старшыня Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Але арганізатары кажуць, што патрапіць на вечарыну будзе не так проста, у клубе будуць працаваць кантроль прыгажосці, фэйс-кантроль і дрэсс-код.

Пачатак вечарыны-прэзентацыі а 23:00, шоў-праграмы а 2 ночы.

Адрас клуба: Мінск, Партызанскі пр-т, 6а; тэлефон для даведак: +375 29 8630000

Паводле gaybelarus.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства