viasna on patreon

У Баранавічах БРСМ мае больш кабінетаў, чым гарадскі Савет дэпутатаў

2010 2010-02-01T19:17:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabinety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах такія палітычныя партыі, як Партыя БНФ, КХП БНФ, АГП, БСДП (Г), БСДГ, а таксама грамадскія арганізацыі “Рух “За свабоду”, Таварыства беларускай мовы і іншыя не маюць як юрыдычных адрасоў, так і офісаў. І гэта свядомая палітыка ўладаў, якія не даюць ім магчымасці атрымаць юрыдычны адрас, мець офіс, каб займацца легальнай палітычнай і культурна-грамадскай дзейнасцю.

Затое прадзяржаўныя БРСМ і “Белая Русь” атрымліваюць моцную фінансавую і матэрыяльную падтрымку з боку дзяржавы. Яны маюць офісы і структуры на ўсіх прадпрыемствах і навучальных установах. Баранавіцкая гарадская арганізацыя БРСМ мае аж 3 кабінеты (№ 217, 219, 221) у цэнтры горада ў будынку райвыканкама (вул. Савецкая, 79). У той жа час Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў займае толькі 2 кабінеты (вул. Савецкая, 79). Фактычна грамадскія арганізацыі БРСМ і “Белая Русь” ператварыліся ў дзяржаўныя структуры, якія старанна выконваюць усе загады выканаўчай улады, таму не дзіўна, што менавіта ім знайшлося месца ў Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі, прадстаўнікам дэмакратыных вышэйназваных структур – не

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства