viasna on patreon

ВЫБАРЫ 2010 – пакуль усё па старым сцэнары

2010 2010-02-01T22:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Атмасфера страху і няпраўджванне надзеяў на дэмакратычнае дзеянне змененых нормаў выбарчага заканадаўства – так ацэньваецца праваабаронцамі пачатак кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання.

Была б палітычная воля…

БХК і Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачалі маніторынг ходу выбарчага працэсу ў 20 буйных гарадах Беларусі, дзе жыве большасць беларускіх выбаршчыкаў. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары!” плануецца доўгатэрміновая – будуць адсочвацца ўсе этапы выбараў.

– Важна адсочваць і практыку рэальнага прымянення заканаўства, і сітуацыю, на фоне якой праходзіць цяперашняя выбарчая кампанія, таму што сапраўдныя справядлівыя выбары могуць адбыцца толькі тады, калі ў краіне захоўваюцца правы і свабоды, – заўважыў Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту. – Людзі павінны мець магчымасць свабодна сфармаваць думку, быць вольнымі ў дылеме: прыйсці ці не прыйсці на галасаванне, свядома зрабіць свой выбар. Акрамя таго, трэб,а каб гэты выбар быў яшчэ і правільна падлічаны. З улікам усіх гэтых аспектаў і трэба рабіць адпаведныя высновы і даваць рэкамедацыі на будчыню.

Цяперашняя выбарчая кампанія адметная зменамі ў Выбарчым кодэксе, і акцэнт маніторынгу робіцца менавіта на адсочванне таго, як гэтыя змены будуць адбівацца на выбарчым працэсе. У цэлым праваабаронцы характарызуюць дадзеныя змены як станоўчыя, аднак, па словах Алега Гулака, “на жаль, у Выбарчы кодэкс унесены не ўсе рэкамендацыі нацыянальных назіральнікаў, АБСЕ і Венецыянскай камісіі. Але нават і пры старым заканадаўстве пры наяўнасці палітычнай волі можна было праводзіць дастаткова дэмакратычныя выбары. Калі дадзенае жаданне палітычнай волі ўсе ж з’явіцца гэтым разам, то рэалізаваць яго можна будзе прасцей пры змененым заканадаўстве”.

Круціся як хочаш

Дарэчы, змены ў Выбарчы кодэкс гарантуюць, што камісіі на адну трэць ствараюцца з прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, а прысутнасць дзяржаўных служачых у камісіях абмежавана да адной трэцяй. Прыбрана норма, што орган, які стварае камісію, мае права накіроўваць туды свайго прадстаўніка. Прадугледжваецца таксама магчымасць суб’ектаў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій, прысутнічаць на паседжаннях органаў, якія ствараюць гэтыя камісіі. Змены ў заканадаўстве прадастаўляюць і магчымасць абскарджання рашэння органа, які прыняў рашэнне аб стварэнні камісіі, у судовым парадку. На ўсе гэтыя аспекты праваабаронцы звяртаюць увагу пры маніторынгу выбарчай сітуацыі.

Тым не менш, папярэдняя звесткі аб выніках фармавання тэрытарыяльных камісій паказваюць, што шмат у якіх рэгіёнах кандыдаты дэмакратычных партый увогуле не патрапілі у склад камісій па незразумелых прычынах. Зарэгістравана шмат сігналаў з месцаў, што орган, які стварае камісіі, не інфармаваў суб’ектаў, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў, аб часе і месцы правядзення паседжання органа, таму прынцыпы фармавання камісій застался невядомымі.

– Пакуль што спадзяванні на тое, што норма наяўнасці ў камісіях адной трэці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый забяспечыць паўнавартасную прысутнасць дэмакратычных партый у камісіях, не спраўджваецца, – зазначыў Валянцін Стэфановіч, юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна”. – У складзе папярэдніх камісій на ранейшых выбарах таксама былі прадстаўнікі арганізацый і партый, але ж гэта былі пераважна праўрадавыя суб’екты. Такая ж тэндэнцыя захоўваецца і на гэтых выбарах.

-- Колькасць прадстаўнікоў ад партый склала толькі прыкладна 1,1 % ад усіх членаў навоствораных камісій. Гэта можна тлумачыць тым, што шмат якія з партый не маюць нізавых структур, якія пастаўлены на ўлік альбо ўвогуле незарэгістраваны, -- дадаў юрыст. – Напрыклад,  Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, натуральна, не мела магчымасці вылучыць кандыдатаў ад партыі на членства ў выбарчых камісіях, таму прадстаўнікі партыі вылучаліся шляхам збору подпісаў. З больш чым 40 заяўленых чалавек ад БХД у склад камісій увайшлі толькі тры.

Валянцін Стэфановіч прагназуе большую актыўнасць партый пры вылучэнні кандыдатаў на членства ва участковых камісіях.

Дапаможнік для тых, хто будзе абскарджваць парушэнні выбарчага закону

БХК разам са спецыялістамі ў галіне выбарчага заканадаўства падрыхтаваў для ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу невялікі зборнік з шэрагам рэкамендацый для абскарджвання парушэнняў выбарчага закону. Экзэмпляры брашуры накіраваны ў Вярхоўны і Канстытуцыйны суды, Генпракуратуру і выбарчыя камісіі дзеля таго, каб гэтыя арганізацыі выказалі свае меркаванні па зместу дадзенай кнігі. У якасці прыкладаў у зборніку змешчана каля 20 крытэрыяў падачы скаргі ў выбарчыя камісіі, органы пракутатуры і суды.

– У гэтым зборніку практыка абскарджвання разглядаецца некалькі шырай, чым яна прадугледжана самім Выбарчым кодэксам, – расказаў Гары Паганяйла, юрыст БХК. – Бо раней суды не прымалі да разгляду скаргі, калі магчымасць абскарджвання таго ці іншага выпадку не была прапісана ў Выбарчым кодэксе.

Юрыст дадаў, што ў мінулыя выбарчыя кампаніі шмат якія дзяржаўныя структуры і камісіі ставіліся да абскарджвання рашэнняў выбарчых адміністрацый, дзеянняў выбарчых камісій і іншых удзельнікаў выбарага працэсу ў сувязі з парушэннямі дзейнічаючага заканадаўчага працэса проста фармальна.

– Зараз сістэма больш упарадкаваная, – заўважыў Гары Паганяйла. – У 13 выпадках у кодэксе маюцца прадпісанні аб магчымасці судовага абскарджвання рашэнняў выбарчых адміністрацый. Прапісаны таксама нормы, куды і ў якія тэрмін падаваць скаргу.

– Ва ўмовах, калі заканадаўства не ўтрымлівае крытэрыяў, па якіх адбіраюцца прадстаўнікі ў камісію, вельмі цяжка абскарджваць рашэнне органа, які прагаласаваў супраць нейкага прадстаўніка пэўнай палітычнай партыі, – дадаў у сваю чаргу Валянцін Стэфановіч.

Правесці выбары дэмакратычна – складаная задача

Атмасфера страху і падпарадкаванасці ўладам суправаджала і працягвае суправаджаць выбарчыя працэсы на Беларусі, лічаць праваабаронцы.

– Сітуацыя для адкрытых выбараў неспрыяльная с самага пачатку, – зазначыў Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”. – Перад беларускімі ўладамі, асабліва перад Цэнтральнай выбарсчай камісіяй, сёлета стаіць складаная задача – правесці мясцовыя выбары больш-менш прыстойна. А пра якую адкрытасць і палітычную барацьбу можна казаць, калі ёсць цэлыя вобласці, дзе апроч абласных гарадоў і некалькіх буйных населеных пунктаў, фактычна няма прадстаўніцтва ніякіх партыйных зарэгістраваных структур. У камісіі ідуць людзі, з тых арганізацый, з якімі ўлада рука аб руку працуе ўжо шмат год.

Стварэнне ж новых дэмакратычных партый на Беларусі практычна немагчыма. На працягу 2009 года было некалькі спробаў рэгістрацыі новых палітычных партый: Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Партыі свабоды і прагрэсу, Беларускай партыі працоўных. Усе іх спробы арганізавацца юрыдычна сталі безвыніковымі. На беларускай палітычнай арэне новыя дэмакратычныя партыі не з’яўляюцца ўжо з 2000-га года, а колькасць існуючых працягвае скарачацца.

– Кожны месяц мінулага года наша арганізацыя канстатавала выпадкі звальнення партыйных актывістаў з працы, – распавёў Алесь Бяляцкі. – Тое ж тычыцца і актыўных студэнтаў, якіх выключаюць з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Фактычна ўлады заахвочваюць дэпалітызацыю грамадства.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” адзначыў таксама неадпаведнасць памераў колькасці распаўсюджвання інфармацыі аб кандыдатах, якія падтрымліваюцца ўладай, і кандыдатах ад дэмакратычных партый. Невырашанымі застаюцца пытанні акрэдытацыі замежных журналістаў, рэгістрацыі недзяржаўных газет, асабілва ў рэгіенах, распаўсюду незежных СМІ, што ўсё разам не спрыяе зацікаўленасці людзей у выбарчай кампаніі і атрыманні поўнай інфармацыі аб ходзе яе правядзення.

– У нас замацавалася сістэма цэнтралізацыі савецкага капылу, – сцвярджае Алесь Бяляцкі. – Існуе таксама пытанне грамадскага кантролю за выбарамі, таму што грамадскія арганізацыі ў сённяшняй сітуацыі не могуць у поўнай меры выконваць свае назіральніцкія функцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Старшыня БХК Алег Гулак
Юрыст \"Вясны\" Валянцін Стэфановіч
Алесь Бяляцкі
Юрыст БХК Гары Паганяйла

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства