Сябру Гомельскай філіі БАЖ выклікаюць у абласную пракуратуру
https://spring96.org/be/news/31089
2010
2010-02-01T16:54:47+0200
2010-02-01T16:54:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ларысе Шчыраковай належыць з’явіцца 2 лютага а 10-й гадзіне да пракурора аддзела Алесі Рабцавай. Апошняя праводзіць праверку ў дачынені да спн. Шчыраковай на падставе заявы пакуль невядомай асобы.
Не выключана, што яе могуць папярэдзіць за незаконную дзейнасць на карысць замежнага СМІ.
Менавіта такое папярэджаньне атрымалі ў верасні 2009 года гомельскія сябры БАЖ Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, калі іх таксама выклікалі да пракурора Рабцавай. Тады журналістаў на падставе дзвюх заяваў гомельскіх чыноўнікаў (ад медыцыны і гарадскога ўпраўлення гандлю) абвінавачвалі ў нелегальнай дзейнасці на карысць спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».