У Магілёўскай вобласці паменела дэпутацкіх месцаў
Гэта звязана з тым, што ў параўнанні з мінулымі выбарамі ў мясцовыя Саветы зменшылася колькасць сельскіх Саветаў і выбарчых акругоў. Усяго на надыходзячых выбарах будзе абрана 3099 дэпутатаў. Такую лічбу агучыла кіраўнічка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Людміла Макаранка.
Акрамя гэтага Людміла Макаранка адзначыла, што ў Магілёўскай вобласці да 29 студзеня было арганізавана 210 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы: 1 абласная, 21 раённая, 2 гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання, 3 пасялковыя, 183 сельскіх.
Са словаў спадарыні Макаранкі, у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій высунута 1811 чалавек: з іх 1004 шляхам падачы заяваў, 201 ад працоўных калектываў, 606 ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Правам высунуць сваіх прадстаўнікоў у склад камісій скарысталіся чатыры партыі і 32,7% грамадскіх аб’яднанняў, якія зарэгістраваны ў рэгіёне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”