ЛГБТ-актывістаў пакаралі штрафамі
23 снежня суддзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела адміністратыўныя справы актывістаў ЛГБТ-руху Сяргея Андросенкі і Сяргея Прадзеда. За акцыю пратэсту каля амбасады Ірана ў Менску, што ладзілася 16 снежня, актывістаў пакаралі штрафамі: С.Андросенку - у 25 базавых велічыняў (825 тыс.руб.), С. Прадзеда – у 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).
Суддзя прызнала ЛГБТ-актывістаў вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. С. Андросенка як арганізатар пікету пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП. С. Прадзед як удзельнік мерапрыемства – паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.
Нагадаем, што справа яшчэ адзнаго пікетоўшчыка, Аляксандра Гагарына, была разгледжаная судом Савецкага раёну 17 снежня. Ён аштрафаваны паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП на 3 базавыя велічыні (105 тысячаў рублёў).