viasna on patreon

Студэнты пачалі кампанію "Дастань Статут свайго ўніверсітэта"

2009 2009-11-30T08:53:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/imageaxd.jpg

Актывісты моладзевай прафсаюзнай групы "Студэнцкая Рада" прыйдуць у кабінеты адміністрацый сваіх ВНУ з патрабаваннем "Дайце статут! Я жадаю ведаць свае правы!". Грамадзянская кампанія "Дастань Статут свайго універсітэта" ўжо стартавала ў БДУ, БНТУ, БГЭУ і іншых вышэйшых навучальных установах Мінску, паведамляе інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

Правілы ўнутранага распарадку і Статут універсітэта — гэта галоўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць адносіны паміж студэнтамі і адміністрацыяй. Аднак у большасці выпадкаў студэнты Беларусі або зусім не ведаюць пра існаванне гэтых дакументаў, або толькі знаёміліся з вытрымкамі з іх.

Так, на пытанне "Ці знаёмыя студэнты са Статутам сваёй навучальнай установы?" падчас апытання ў 2008 годзе 50% рэспандэнтаў адказалі, што яны ніколі не цікавіліся, яшчэ 11% адказалі, што не могуць яго знайсці, 31% чыталі толькі яго вытрымкі. На пытанне, ці хочуць яны азнаёміцца з гэтымі дакументамі, 60% апытаных студэнтаў адказалі станоўча.

Правесці наяўнасць папяровых версій Статуту і Правіл унутранага распарадку ў дэканатах, бібліятэках, а таксама на стэндах і сайтах універсітэтаў, атрымаць копіі гэтых дакументаў і апублікаваць іх на агульным сайце — вось малы спіс задач, які ставіць сабе кампанія.

Дарэчы, у адной са сталічных ВНУ ўжо была рэакцыя на акцыю. У дэканаце механіка-матэматычнага факультэта БДУ намеснік дэкана прапанаваў актывістам кампаніі электронную версію Статуту і Правілаў унутранага распарадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства