Пракуратура хоча зачыніць універсітэцкі свабодны прафсаюз у Брэсце?
https://spring96.org/be/news/30468
2009
2009-11-26T16:51:11+0200
2009-11-26T16:51:11+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце Валянціна Лазарэнкава выклікалі ў пракуратуру. У яго запатрабавалі спіс сяброў прафсаюза.
Пра прычыны гэтага Еўрарадыё распавёў сам спадар Лазарэнкаў: "Пытанне звязана з тым, што адміністрацыя Ленінскага раёна і аблвыканкам паставілі пытанне аб закрыцці нашай структуры".
Па словах Лазарэнкава, ужо не першы год улады ціснуць на прафсаюз. Пад пагрозай непадаўжэння кантрактаў з 2005 года арганізацыю вымушаныя былі пакінуць больш за 30 выкладчыкаў.