viasna on patreon

Праваабаронцы спрабуюць атрымаць дазволы на правядзеньне пікетаў 10 снежня

2009 2009-11-26T17:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/10_snezhia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Беларусі разам з усёй дэмакратычнай супольнасьцю рыхтуюцца адзначыць 61 гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У гэты дзень, 10 сьнежня, у многіх гарадах пройдуць інфармацыйныя пікеты, пад час якіх актывісты мяркуюць інфармаваць грамадзян аб гэтай падзеі з мэтаю пашырэньня ведаў аб сваіх агульначалавечых і грамадзянскіх правах.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была абвешчаная 10 снежня 1948 года. Дэкларацыя стала першым міжнародным афіцыйным прызнаннем таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы і свабоды. У Прэамбуле да Дэкларацыі адзначаецца: “Грэбаванне і пагарда да правоў чалавека прывялі да варварскіх актаў, якія абураюць сумленне чалавецтва, і стварэнне такога свету, у якім людзі будуць мець свабоду слова і перакананняў і будуць свабоднымі ад страху і нястачы, абвяшчаецца як высокае імкненне людзей”. Неабходна, каб “правы чалавека ахоўваліся ўладай закона ў мэтах забеспячэння таго, каб чалавек не быў вымушаны звяртацца ў якасці апошняга сродка да паўстання супраць тыраніі і прыгнёту”. Адной з 18 краінаў, прадстаўнікі якіх распрацоўвалі дадзены дакумент, была Беларусь. 

У гэтыя дні праваабаронцы і актывісты падаюць заяўкі на правядзенньне інфармацыйных акцый.

23 лістапада ад імя Моладзі БНФ падаў заяўку на правядзеньне Андрусь Крэчка Месца правядзеньня - плошча Якуба Коласа. Час - ад 16 да 18 гадзіны.

25 лістапада 2009 года праваабаронцы з г. Барысава Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч падалі заяўку ў райвыканкам на правядзеньне пікету, прымеркаванага да 61-х угодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

У  гэты ж дзень заяўкі былі пададзеныя ў Гародні, Гомелі, Баранавічах, Наваполацку, Магілёве і іншых гарадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства