viasna on patreon

Пікет да гадавіны дня абароны правоў чалавека

2009 2009-11-24T15:19:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dek2.jpg

Старшыня Моладзі БНФ Андрусь Крэчка падаў заяўку на правядзеньне пікета 10 сьнежня. Месца правядзеньня - плошча Якуба Коласа. Час - ад 16 да 18 гадзіны.

Гэтым Моладзь БНФ хоча паказаць сваю павагу да гэтага дня і да тых людзей, якія сотні год змагаліся і змагаюцца за правы чалавека, якія абвяшчалі і прымалі Дэклярацыю 10 сьнежня. У выніку дазволу Моладзь БНФ плянуе распаўсюджваць Дэклярацыю, стаяць з партрэтамі зьніклых палітыкаў і журналістаў.

Паводле старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі гэты пікет – складавая частка тэставага пэрыяду для ўладаў: “Зараз Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць рэжыму, працягнуў тэставы пэрыяд. Мы хочам, каб улада паказала, што гатовая выконваць патрабаваньні Эўразьвяза па дэмакратызацыі грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. Дазвол нашага мерапрыемства будзе добрым паказчыкам гатоўнасьці да зьменаў і маленькім штуршком у галіне свабоды масавых мерапрыемстваў. Забарона ж пакажа, што ўлада не хоча ісьці нават на маленькія саступкі”.

Таксама заяўкі на пікеты да 10 сьнежня плянуецца падаць і ў іншых гарадох Беларусі, дзе існуюць суполкі Моладзі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства