viasna on patreon

50 гадоў таму была прынятая Дэклярацыя правоў дзіцяці

2009 2009-11-20T12:14:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci.jpg

50 гадоў таму, 20 лістапада 1959 году, была прынятая Дэклярацыя правоў дзіцяці. У дакумэнце сказана, што яго мэта — “забясьпечыць дзецям шчасьлівае дзяцінства”. А праз 30 гадоў у той жа дзень была прынята Канвэнцыя аб правах дзіцяці

У Беларусі, насельніцтва якой — 9 мільёнаў 672 тысячы чалавек, 1 мільён 785 тысяч — дзеці, то бок грамадзяне, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. У краіне каля 30 тысяч дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Круглымі сіротамі афіцыйна прызнаныя толькі 3192 дзіцяці з амаль 32 тысяч. Астатнія — або “адмоўнікі”, або іхнія бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, не займаюцца выхаваньнем. Адным словам, сіроты пры жывых бацьках. Больш за 20 тысяч зь іх пражывае ў сем'ях, палова зь якіх — апякунскія. Але для амаль 9 тысяч дзетак інтэрнат альбо дзіцячы дом — замест роднага. Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што з кожным годам колькасьць дзяцей у казённых установах зьмяншаецца. Да прыкладу, летась 537 дзетак усынавілі.

Пару гадоў таму Аляксандар Лукашэнка назваў інтэрнаты “казармамі для дзяцей” і паабяцаў, што да 2015 году ў Беларусі інтэрнацкіх установаў наагул ня будзе. Усе дзеці будуць жыць у дзіцячых вёсках, кшталту той, якая з 1995 году месьціцца ў Бараўлянах. Іўсё ж, ці ідэальнае месца для дзяцей-сірот — дзіцячая вёска? Дырэктар гэтай установы Валер Міхалевіч перакананы:

“Ідэальнае месца — гэта толькі сям’я. Мы лепшыя за інтэрнат, але горшыя за сям’ю ўсё роўна. Гэта сямейны тып апекі, калі ёсьць выхавацель, як у нас называюць, SOS-маці, і 7—8 дзяцей. Гэта асобны дом, а ня тыя спальні казарменнага тыпу. Няма ў нас сталоўкі для ўсіх, ежа гатуецца на кухні, як у любой сям’і”.

Акрамя амаль 30 тысяч сацыяльных сірот, 17 606 беларускіх дзетак занесеныя ў банк дадзеных праблемных сем’яў, дзе бацькі п’юць, не займаюцца выхаваньнем дзяцей. Штогод амаль 3 тысячы беларускіх грамадзянаў пазбаўляюцца бацькоўскіх правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства