viasna on patreon

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у дыстанцыйным навучанні адвакатаў і юрыстаў

2009 2009-11-19T17:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fundacyja_damou_pr_chal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека і Дом правоў чалавека ў Вільні аб'яўляюць набор на ўдзел у праграме дыстанцыйнага навучання адвакатаў і юрыстаў міжнароднаму праву правоў чалавека. Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове.

Праграма, якая здзяйсняецца адначасова для Азербайджана, Беларусі, Грузіі і Расеі, скіраваная на навучанне адвакатаў, юрыстаў прафесійнаму выкарыстанню ў судовай практыцы нормаў міжнароднага і канстытуцыйнага права і разлічаная на 1 год.

30 юрыстаў і адвакатаў ад кожнай краіны, адабраныя па выніках конкурсу, пройдуць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку па прымяненні канцэпцыі правоў чалавека і міжнародных прававых стандартаў у нацыянальнай і міжнароднай прававой абароне, у тым ліку, у Еўрапейскім Судзе па правах чалавека і Камітэце па правах чалавека ААН.

Выпускнікі праграмы атрымаюць адмысловы сертыфікат пра сканчэнне поўнага курсу навучання "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці".

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Сеткі Дамоў правоў чалавека.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства