Затрыманы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда
https://spring96.org/be/news/30289
2009
2009-11-11T12:28:42+0200
2009-11-11T12:28:42+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hamajda.jpg
Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі завезьлі яго ў пастарнак за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў.
Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.Віцебскі апазыцыянэр толькі 3-га лістапада аднавіў сваю распаўсюдніцкую дзейнасьць пасьля чатырохмесячнага перапынку: у пачатку лета ён трапіў у шпіталь і пэўны час мусіў ашчаджаць уласнае здароўе. Паводле ягоных словаў, мінулы тыдзень прайшоў спакойна, і толькі сёньня ён трапіў пад увагу міліцыянтаў.