У Віцебску затрымалі актывістаў Моладзі БНФ
https://spring96.org/be/news/30195
2009
2009-11-02T08:34:42+0200
2009-11-02T08:34:42+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
1 лістапада каля 15 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў Моладзі БНФ: Сяржука Зьвёздачкіна і кіраўніка віцебскай абласной арганізацыі Аляксандра Кузьняцова па дарозе з Віцебску ў Менск.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі актывістам, што яны нібыта былі сьведкамі таго, як нейкі кіроўца зьбіў пешахода. Іх прывезьлі ў Віцебск.
У ДАІ ў актывістаў спыталі, ці ведаюць яны пра тое, што ў Менску адбываецца масавае мерапрыемства, і празь некалькі хвілін адпусьцілі.