viasna on patreon

Справа Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд

2009 2009-10-14T13:51:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuxovich.jpg

Крымінальная справа ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка. Па ягоных словах, у гэтай справе "ёсць пэўны крымінал".

Як нагадвае БелаПАН, Мікалай Аўтуховіч быў затрыманы ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 года. Разам з ім затрымалі яшчэ дваіх актывістаў прадпрымальніцкага руху — Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку. 23 чэрвеня Аўтуховічу і, як паведаміла МУС, "іншым асобам" выставілі абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэракту.

8 жніўня Лявонава вызвалілі, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсё абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка па-ранейшаму знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 Мінску. 8 кастрычніка стала вядома, што расследаванне іх крымінальнай справы падоўжанае яшчэ на месяц.

На днях з'явілася не пацверджаная афіцыйна інфармацыя, што па справе Аўтуховіча ў якасці падазронага праходзіць адзін з былых кіраўнікоў аддзела УУС Гродзенскага аблвыканкама па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Міхаіл Казлоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства