viasna on patreon

Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ

2009 2009-09-28T14:12:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА зладзіць круглы стол “193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” ў Варшаве. Мерапрыемства адбудзецца 30-га верасьня ў межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў азнаёмяць удзельнікаў круглага стала з сытуацыяй са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. У
прыватнасьці, дэлегацыі краінаў-сябраў АБСЭ даведаюцца пра практыку выкарыстаньня артыкула 193-1 КК у дачыненьні да ўдзельнікаў незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў ў 2006-2009 гг. Апроч таго, экспэрты Асамблеі НДА плянуюць даць ацэнку дзеяньням беларускіх уладаў па нармалізацыі становішча грамадзкіх аб’яднаньняў у кантэксьце беларуска-эўрапейскага дыялёгу. У дыскусіі прымуць удзел экспэрты Беларускага Хельсінскага Камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Асамблеі НДА.

Падчас канфэрэнцыі АБСЭ дэлегацыя Асамблеі НДА паўдзельнічае ў шэрагу прэзэнтацыяў, прысьвечаных сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Так, напрыклад, 8-га кастрычніка адбудзецца абмеркаваньне ролі грамадзянскай супольнасьці ў дыялёгу паміж Беларуссю і ЭЗ.

Нарада АБСЭ па чалавечым вымярэньні – рэгулярны прадстаўнічы форум дзяржаваў-сябраў АБСЭ і эўрапейскай грамадзянскай супольнасьці. Падчас канфэрэнцыі на працягу двух тыдняў аналізуецца стан выкананьня абавязальніцтваў, якія дзяржавы прынялі на сябе ў межах пагадненьняў АБСЭ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства