viasna on patreon

Мітынг у рамках Сусветнага дня барацьбы за дастойную працу

2009 2009-09-11T09:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praca.jpg

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) маюць намер правесці 7 кастрычніка ў Мінску мітынг у рамках Сусветнага дня барацьбы за дастойную працу. Як паведаміў БелаПАН старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, у найбліжэйшыя дні заяўкі ад двух прафцэнтраў на правядзенне акцыі будуць накіраваны ў Мінгарвыканкам. Мітынг плануецца правесці ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка. Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел да 500 чалавек.

Паводле слоў Ярашука, Сусветны дзень барацьбы за дастойную працу штогод адзначаецца членамі Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) і значыцца ў календары МКП як адна з найважнейшых дат. Калі будзе атрыманы дазвол на правядзенне акцыі, яе арганізатары маюць намер запрасіць узяць удзел у мітынгу прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. "Калі актыў ФПБ пагодзіцца, то гэта будзе сведчыць аб тым, што ФПБ таксама заклапочана барацьбой за дастойную працу беларускіх работнікаў", — падкрэсліў Ярашук.

Ён выказаў надзею, што сталічныя ўлады дазволяць мітынг. "Мы разглядаем гэтую акцыю як тэст для ўладаў у дачыненні да таго, ці маюць яны намер ісці далей па шляху выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы і ўстаранення парушэнняў правоў незалежных прафсаюзаў, — сказаў Ярашук. — Гэты дзень адзначаецца па ўсім свеце. Мы не самі яго выдумалі. І акцыі прафсаюзаў у гэты дзень праводзяцца па ўсім свеце", паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства