viasna on patreon

Зверствы віцебскіх міліцыянтаў

2009 2009-09-07T10:38:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleg-surgan-20090903-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Сержука Каваленкі, \"Народныя навіны Віцебска\"

Фота Сержука Каваленкі, \"Народныя навіны Віцебска\"

Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў віцебскай міліцыі, якія катавалі яго. 3 верасня Алег Сурган быў затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту, насупраць якога вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

 

Як распавялі сведкі,  Алега Сургана моцна збілі, падвешвалі на кайданках да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго.  Актывістам удалося выклікаць хуткую, якая адвезла яго ў 3-ю гарадскую бальніцу, каб засведчыць пабоі.

У той жа час, як пішуць “Народныя навіны Віцебска”, Алег Сурган быў прыцягнуты да адміністрацыйнага суду. Акрамя непадпарадкавання ахоўнікам правапарадку ён абвінавачваецца яшчэ і ў тым, што укусіў міліцыянта за палец.

4 верасня суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска спадарыня Казімава перанесла слуханне на 9 верасня, паколькі Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб прадстаўленні адваката, прыцягнення Тараса Сургана, супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі яго, і намесніка начальніка Кастрычніцкага РУУС Каліноўскага ў якасці сведак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства