viasna on patreon

“Берасцейская вясна” атрымала шанец зарэгістравацца

2009 2009-09-02T10:56:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нечакана прадаставіла адтэрміноўку ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі “Берасцейская вясна”.

 

Як сведчыць з адказу, заснавальнікам неабходна ў месячны тэрмін прадставіць арыгінал гарантыйнага ліста на прадстаўленне юрыдычнага адрасу і зацвердзіць на ўстаноўчым сходзе змены ў статуце арганізацыі, якія былі ўнесеныя радай арганізацыі.

 

Цікава, што 4 чэрвеня берасцейскія праваабаронцы даведаліся, што Брэсцкі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў ім у рэгістрацыі аб’яднання. Галоўнай падставай для адмовы стаў факт адозву гарантыйнага ліста на прадстаўленне юрыдычнага адрасу яго ўладальнікам. 21 ліпеня Брэсцкі абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама. І вось нечаканыя перамены.

 

Гэта трэцяя па ліку  спроба рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі “Берасцейская вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства