viasna on patreon

У Жодзіне ўлады працягваюць ігнараваць жаданьне 9-гадовага Янкі Лапіцкага вучыцца па-беларуску.

2005 2005-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускамоўны клас, у якім вучыўся Янка, быў расфармаваны напярэдадні мінулага навучальнага году. У ёй былі два вучні. Паводле жодзінскіх чыноўнікаў, трымаць кляс дзеля двух вучняў — дорага для бюджэту. Бацькі Янкі адмовіліся ад прапанаванага навучаньня сына ў расейскамоўнай школе.

Днямі бацькі Янкі Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія зьвярнуліся па дапамогу да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова. У лісьце паведамляецца, што з 2004 году з-за рашэньняў мясцовай улады яны пазбаўленыя “элемэнтарнага права” на атрыманьне сынам абавязковай і бясплатнай адукацыі на роднай мове, якая ёсьць дзяржаўнаю мовай у Беларусі. За год прымусовага, як лічаць Лапіцкія, пазбаўленьня Янкі магчымасьці навучацца па-беларуску, яны ў Жодзіне не дачакаліся ад мясцовага аддзелу адукацыі вырашэньня іх пытаньня. Больш таго, з боку мясцовых чыноўнікаў мае месца псыхалягічны ўціск і прымус прыняць значна пагоршаныя ўмовы працягу адукацыі. Лапіцкія выказалі ў лісьце да міністра “рашучы пратэст” дыскрымінацыйным, на іх думку, дзеяньням Жодзінскага гарадзкога аддзелу адукацыі.

Бацькі Янкі ў лісьце да міністра адукацыі сфармулявалі пяць патрабаваньняў. Найперш, яны настойваюць, каб у самы кароткі час было разгледжанае пытаньне і прыняты захады па аднаўленьні ў Жодзіне беларускамоўнай клясы. Да моманту вырашэньня пытаньня з аднаўленьнем школьнага навучаньня Янкі яго бацькі просяць забясьпечыць належную падрыхтоўку сына. Таксама Лапіцкія зьвяртаюць увагу спадара Радзькова, каб іх, бацькоў “беларускамоўнага ад нараджэньня” сына, не прымушалі адмовіцца ад канстытуцыйных правоў на бясплатную агульную сярэднюю адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове.

Жодзінскую сытуацыю дасьледавала Таварыства беларускай мовы. Намесьнік старшыні гэтай арганізацыі Сяргей Кручкоў лічыць, што канфлікт Лапіцкіх з уладамі мае палітычны падтэкст: “На маю думку, Лапіцкі досыць актыўны ў грамадзкай дзейнасьці, у палітычнай. То бок улады, пасьля таго як ён браў актыўны ўдзел у выбарах, у назіраньнях за выбарамі, ён і жонка, яны вырашылі гэткім чынам яго пакараць. І, як я лічу, пытаньне даўным-даўно ўжо б вырашылася з беларускамоўным навучаньнем там, каб не было жаданьня там з боку мясцовых уладаў яго любым чынам, але пакараць. Сытуацыя такая, што яны нават і не зьбіраюцца прадпрымаць ніякіх захадаў, каб забясьпечыць ягонае канстытуцыйнае права навучаць сваё дзіця на беларускай мове”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства