Штраф за графіці "Не пастанове №991!" – паўтара мільёна
https://spring96.org/be/news/29329
2009
2009-08-07T14:10:24+0300
2009-08-07T14:10:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
За графіці "Не пастанове №991!!" і "Урад у адстаўку!" маладафронтавец Алег Валатоўскі аштрафаваны судом Маскоўскага раёну на 30 базавых велічыняў. У дадатак да гэтага маладафронтавец павінен сплаціць 500 тысячаў кампэнсацыі прадпрыемсту ЖКХ "Партызанская".
"Безумоўна Алег будзе падаваць апэляцыю на рашэньне раённага суду, - гаворыць юрыст Маладога Фронту Наста Лойка, - заклік да адстаўкі Ўраду на бэтоннай пліце такіх грошаў не каштуе. Зважаючы на тое, што абсурднае пастанова Ўраду №911 пакуль адменена, максімум - можам дапамагчы камунальшчыкам замаляваць надпіс.