viasna on patreon

"Белсаюздрук" скасоўвае дамову з "Народнай воляй"

2005 2005-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гандлёвае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Белсаюздрук" у аднабаковым парадку скасоўвае дамову з рэдакцыяй газеты "Народная воля" на распаўсюд гэтага выдання з 1 кастрычніка. 28 верасня гэтую інфармацыю пацвердзіў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дырэктар "Белсаюздруку" Міхаіл Падгайны. З яго словаў, дамову скасавалі за неаднаразовае парушэнне газетай заканадаўства аб друку. У рэдакцыі "Народнай волі" лічаць, што "Белсаюздрук" сам груба парушыў заключаную з газетай дамову, не папярэдзіўшы яе ў належны тэрмін.
Па словах М. Падгайнага, на рахунку газеты - два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі напрацягу года (два - па арт. 32 і адно - па арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ"). Кіраўнік "Белсаюздруку" падкрэсліў, што прадпрыемства мае права скасаваць дамову з выданнем у выпадку парушэння ім беларускага заканадаўства (у тым ліку і заканадаўства аб друку).
"Але ў той жа дамове гаворыцца, што "Белсаюдрук" павінен за месяц папярэдзіць пра свой намер скасаваць дамову з выданнем", - заўважыла ў гутарцы з БАЖ намесніца галоўнага рэдактара "Народнай волі" Святлана Калінкіна. "Папярэджанні выносяцца і дзяржаўным газетам, але ж не было ніводнага прэцэдэнту, каб з якой-небудзь з іх скасавалі дамову на распаўсюд..."
Намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец звяртае ўвагу на тое, што ГРУП "Белсаюдрук" падпарадкоўваецца Мінінфармацыі, а кіраўнік гэтага прадпрыемства прызначаецца Міністрам інфармацыі. "Такім чынам, гэта можна разглядаць як падвойнае пакаранне: спачатку Міністэрства выносіць газеце папярэджанне, а потым прадпрыемства, якое яму падпарадкоўваецца, адмаўляецца яе распаўсюджваць", - зазначыў А. Бастунец.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства