viasna on patreon

КДБ прыслала ў царкву "Новае Жыццё" вадаправодчыкаў

2009 2009-08-06T17:56:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_nj2.jpg

Мінскія гарадскія ўлады ўзмацнілі ціск на пратэстанцкую царкву "Новае Жыццё". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў пракуратуру Маскоўскага раёна сталіцы на 7 жніўня. Нагодай для выкліку стала тое, што вернікі ўжо тры гады не аддаюць уладам будынак, прыстасаваны пад царкву.

Сяргей Луканін: Нашага пастара ўжо запрашалі па гэтай тэме ў пракуратуру, ужо былі яму пагрозы турэмнага зняволення. Але ў той час усё скончылася рашэннем суда і штрафам у 350 тысяч рублёў.

Акрамя таго, улады зноў перавялі на рахунак царквы 37,5 млн рублёў — нібыта ў якасці кампенсацыі за будынак (гэта прыкладна раўняецца 8 доларам за 1 кв.м). Грошы пратэстанты вярнулі назад.

Таксама да царквы прыходзілі прадстаўнікі "Мінскводаканалу". Яны меліся праверыць, ці не падключылася царква незаконна да сістэмы водазабеспячэння. Прыватным чынам работнікі паведамілі вернікам, што выконваюць загад спецслужбаў:

Сяргей Луканін: Яны ў прыватных гутарках паведамлялі нам, што на самой справе ўпершыню за гісторыю іх арганізацыі прыйшоў ліст з КДБ. У ім супрацоўнікі КДБ папрасілі, мякка кажучы, каб яны даведаліся, ці ёсць вада ў будынку нашым і, калі ёсць, адкуль мы яе бярэм.

Па словах Сяргея Луканіна, улады відавочна намерыліся канчаткова вырашыць праблему з "Новым Жыццём" жорсткім, сілавым метадам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства