viasna on patreon

Надпіс на райвыканкаме камунальшчыкі з Баранавіч ацанілі больш чым у 3 мільёны рублёў

2009 2009-08-04T15:53:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-b.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сд Баранавицкага раёна

Сд Баранавицкага раёна

Суд Баранавіцкага раёна 4 жніўня прыступіў да разгляду зыску мясцовага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага упраўлення да трох юнакоў, якіх  абвінавацілі ў нанясеньні надпісу “Нет АЭС” на будынку мясцовага райвыканкама. Камунальшчыкі пры гэтым за кошт падлеткаў хацелі добра папоўніць уласную касу і запрасілі ў суда спагнаць з іх матэрыяльнага ўрону на суму 3 мільёны 350 тысяч рублёў.

 

Гісторыя пачалася яшчэ 26 красавіка, калі нарад міліцыі пасьля апоўначы затрымаў у цэнтры Баранавічаў Аляксея Жынгероўскага, Андрэя Мізернюка і Сяргея Кавалеўскага пад час нанясення імі надпісу “Нет АЭС”. У РАУСе на падлеткаў былі складзены пратаколы, а 28 красавіка Жынгероўскага за парушэнне артыкулу 17.1 КаАП аштрафавалі на 10 базавых велічыняў.  Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ягоных непаўнагадовых сяброў разглядалі на Камісіі па справах непаўнагадовых.

 

Камунальшчыкі праз тры месяцы звярнуліся ў суд з заявай, у якой сцвярджаюць, што вышэйназваныя юнакі размалявалі таксама фасады дамоў і платы на вуліцах Брэсцкая, Савецкая, Войкава і Леніна і просяць спагнаць  са студэнтаў больш за тры мільёны рублёў.

 

Аднак пад час разгляду зыску суддзя Мікалай Хельмановіч пагадзіўся з аргументамі адказчыкаў па зыску і прапанаваў прадстаўніку ЖРЭУ прадставіць асобныя разлікі ўрону па кожнаму зробленаму ў Баранавічах надпісу. Дата наступнага пасяджэння суду пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства