viasna on patreon

Незалежны журналіст Ігар Банцэр атрымаў позву з пракуратуры

2009 2009-07-28T12:39:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bancer_igar.jpg
фота racyja.by

фота racyja.by

Галоўны рэдактар часопіса “Магазын польскі ў выгнанні” Ігар Банцэр атрымаў позву з пракуратуры Гарадзенскай вобласці, паводле якой павінен будзе даць тлумачэнні намесніку пракурора.

 

Ігар Банцэр не выключае, што падставай для выкліка ў пракуратуру стаў травеньскі нумар часопіса “Магазын польскі ў выгнанні”,які ўтрымлівае шэраг крытычных матэрыялаў аб прэзідэнце краіны і захадах камітэта дзяржаўнай бяспекі супраць незалежных журналістаў. Да таго ж на вокладцы выдання змешчаны калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў выглядзе  расейскага цара Аляксандра ІІІ.  Аб гэтым незалежны журналіст паведаміў Радыё Рацыя:

 

-Для мяне відавочна, што адзінай нагодай для наведвання пракуратуры з’яўляецца канфіскацыя часопіса, галоўным рэдактарам якога я з’яўляюся.На маё пытанне наконт мэтаў выкліку супрацоўнік пракуратуры Караваеў адказваць адмовіўся, а што датычыць мяне, то іншай нагоды я не бачу.

 

Напрыканцы чэрвеня бягучага года  супрацоўнікі праваахоўных органаў  канфіскавалі больш 70 экзэмпляраў часопіса” Магазын польскі ў выгнанні” ў актывістаў неафіцыйнага беларускімі ўладамі саюза палякаў на Беларусі на  чале з Анжалікай Борыс, якія накіроўваліся на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі ў Івянец. Паводле міліцыянераў, часопісы былі дасланыя  на адмысловую экспертызу, вынікам якой відавочна і стаў выклік Ігара Банцэра ў пракуратуру. Паводле позвы, дзяржаўную ўстанову журналіст павінен наведаць 29 ліпеня.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства