Ціск з дапамогай падаткавікоў
Прыхільніка Руху "За Свабоду" Мікіту Краснова пакаралі штрафам за няяўку у падатковую інспекцыю і пагражаюць сур'ёзным пакараннем за арганізацыю "навучальных гурткоў".
Падаткавікі упэўненыя, што навучанне моладзі не магло адбывацца бясплатна. Яны падазраюць, што Мікіта Красноў не паказаў у сваёй дэкларацыі даходы, якія ён мог атрымаць на правядзенне навучання для моладзі. За нібыта хаванне даходаў юнаку пагражае штраф у некалькі мільёнаў рублёў.
Супрацоўнкі падатковай інспекцыі даюць зразумець, што кампанія па шчыльнай праверцы моладзевага актывіста распачата па загаду "зверху". Мікіце Краснову шчыра заявілі: "Што-небудзь супраць вас абавязкова знойдзем".
Пакуль што намеснік начальніка падатковай інспекцыі Зміцер Ваганаў вынес рашэнне пакараць моладзевага актывіста штрафам у 210 тысяч рублёў за няяўку ў падатковую інспекцыю 6-га ліпеня па запрашэнню, якое яму было дасланае па пошце.
Актывіст з такім рашэннем катэгарычна не згодны і абскарджвае штраф у судзе Заводскага раёну.