viasna on patreon

Актывіст ПКБ звярнуўся да Валянціна Сукалы

2009 2009-07-16T15:56:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyja.jpg

Сябра ЦК ПКБ, грамадскі актывіст з Баранавіч Віктар Цяпін звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Вярхоўнага суда Сукалы пад назвай "На чыёй вы старане, Валянцін Алегавіч?".Актывіст даводзіць старшыні ВС, што многа гадоў высілкамі выканаўчай улады ў правінцыі адменена свабода сходаў, мітынгаў, дэманстрацый і пікетаў, гарантаваных Канстытуцыяй. Суддзі дэ-факта узаконілі адмену цэлага шэрагу палажэнняў Канстытуцыі.

Цяпін просіць апратэставаць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама аб адмове на дазвол правядзення пікетавання 27.09.2008 г. Прычына адмовы - забеспячэнне мерапрыемства асабістымі сіламі. Па рашэнню гарвыканкама ад 17.01.06г. за № 4 патрэбна абавязковае заключэнне дамовы з юрыдычнымі асобамі: на забеспячэнне грамадскага парадку, медычнае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі. У заяве на дазвол Віктар Цяпін ссылаўся на тое, што медычнае абслугоўванне забяспечыць удзельнік пікету ўрач хуткай дапамогі Галькевіч. Уборка тэрыторыі - праведзена арганізатарам пікету, дамова будзе заключана толькі з Баранавіцкім ГАУС.

На думку Цяпіна, многа гадоў высілкамі выканаўчай улады свабода сходаў, мітынгаў, дэманстрацый і пікетаў, гарантаваных Канстытуцыяй, у правінцыі адменена. Суддзі дэ-факта узаконілі адмену цэлага шэрагу палажэнняў Канстытуцыі.

Цяпін падрыхтаваў зварот у ААН па справе аб пікетах. Але спадзяецца, што такое пытанне можа вырашыцца ў межах закону і ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства