viasna on patreon

Справу актывістаў АГП перагледзяць

2009 2009-07-14T16:05:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1jpg.jpg
Судовая зала

Судовая зала

Гарадзенскі абласны суд вярнуў на пераразгляд справу ў дачыненні да актывістаў партыі АГП, якія былі пакараныя судом Ваўкавыскага раёну штрафамі за арганізацыю акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.

 

8 сяброў Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі 16 траўня ў Ваўкавыску акцыю салідарнасці з палітзняволеным Мікалаем Аўтуховічам.

 

Дэмакратычныя актывісты былі ў той дзень затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і паводле складзеных пратаколаў суд Ваўкавыскага раёна пакараў апазыцыянераў штрафамі: кіраўнік арганізацыі Юры Істомін атрымаў штраф памерам 700 000 беларускіх рублёў, астатнія ўдзельнікі – па 70 000.

 

Рашэнне судовай установы было абскарджана, і Гарадзенскі абласны суд вярнуў справу на пераразгляд, што па словах старшыні абласной арганізацыі ў дадзенай сітуацыі з’яўляецца цалкам заканамерным:

 

- Фактычна яны не маглі зрабіць інакш: на мой погляд суд вынес цалкам заканамернае рашэнне таму, што падчас разгляду справы ў Ваўкавыску былі здзейнсненыя істотныя працэсуальныя парушэнні. Да таго ж міліцыянты спрацавалі непрафесійна і сфальсіфікавалі пратаколы аб адміністрацыйных прапапарушэннях і паказанні сведкаў, якіх папросту не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства