viasna on patreon

Чарговы прыклад нецярпімасьці ўладаў -- ліквідацыя Беларускай евангельскай царквы

2005 2005-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 верасьня Менскі гарадзкі суд ліквідаваў Беларускую эвангельскую царкву. Раней суд ужо ліквідаваў пратэстанцкую царкву кальвіністаў, пастарам якой зьяўляецца Леанід Ліпень. Пад пагрозай ліквідацыі пратэстанцкая царква "Новае жыцьцё", дзе пастарам служыць Вячаслаў Ганчарэнка. Справы ініцыяваў Менгарвыканкам.

Рэлігійная суполка эвангелістаў была зарэгістравана ў 1994 годзе. Праблемы пачаліся пасьля 2002 году. Паколькі царква была зарэгістраваная на кватэры пастара Сабілы, Менгарвыканкам запатрабаваў, каб вернікі знайшлі новы юрыдычны адрас. Але царква налічвае менш за дваццаць чалавек. Грошай на арэнду офісу яны ня маюць. Судзьдзя Ала Крапіўка першае паседжаньне правяла ў ліпені і дала час пастару на пошук кампрамісу з чыноўнікамі. Але тыя адмовіліся дапамагчы знайсьці новы юрыдычны адрас. Як вынік, суд ліквідаваў царкву.

Судзьдзя Менскага гарадзкога суду Ала Крапіўка паставіла кропку ў справе ліквідацыі Беларускай эвангельскай царквы, нягледзячы на тое, што пастар Эрнэст Сабіла захварэў і ня змог прыйсьці на суд.

Вернікі паведамілі, што, нягледзячы на судовае рашэньне, будуць зьбірацца на набажэнствы. Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу, за гэта прадугледжана пакараньне ад дваццаці сутак арышту і вялікія штрафы. Вернікі паведамілі Радыё Свабода, што разьлічваюць на рэзалюцыю Камітэту правоў чалавека ААН у адказ на скаргу крышнаітаў, у якіх аналягічная сытуацыя. Нагадаем, напрыканцы жніўня камітэт ААН накіраваў рэзалюцыю беларускаму ўраду, у якой абвінаваціў улады ў парушэньні правоў вернікаў. Камітэт назваў новую рэдакцыю закону штучнай перашкодай існаваньню рэлігійных суполак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства