viasna on patreon

Апазіцыянера чатыры гадзіны пратрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

2009 2009-07-09T11:36:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/get_img.jpg
Аляксандр Казулін з дочкамі і Нінай Шыдлоўскай

Аляксандр Казулін з дочкамі і Нінай Шыдлоўскай

Пасля ўдзелу ў акцыі памяці выкрадзенага аператара Зміцера Завадскага ў актывіста «Маладых дэмакратаў» Рамана Багдановіча паўсталі праблемы на беларускай мяжы. Яго затрымалі беларускія памежнікі.

 

У Вільні моладзевы актывіст удзельнічаў у пікетаванні амбасады Беларусі з нагоды смерці Зміцера Завадскага, паведамляе сайт ucpb.org.

Маладыя людзі раздавалі жыхарам сталіцы Літвы ўлёткі на літоўскай мове аб сітуацыі ў Беларусі і аб зніклых палітыках.

 

Раман Багдановіч вёз з Вільнюса літаратуру па праваабарончай тэматыцы. «Гэтую літаратуру там даследавалі ўсе, хто толькі мог, – кажа Багдановіч. – Спачатку салдаты-памежнікі, потым афіцэры, потым панеслі наверх, да начальства…»

У выніку, літаратуру вярнулі. Аднак аўтобус, на якім ехаў Багдановіч, з'ехаў. Моладзеваму актывісту прыйшлося дабірацца ў Менск аўтастопам, паведамляе Хартыя-97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства