viasna on patreon

У Нямеччыне прайшла акцыя “Зьніклыя – злачынствы перад чалавечнасьцю”

2005 2005-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Імёны Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага Зьмітра Завадскага згадваліся 21 верасьня ў Дусэльдорфе, дзе прайшла міжнародная імпрэза на тэму “Зьніклыя – злачынствы перад чалавечнасьцю”, паведаміла Радыё Свабода.

Галоўныя рэфэраты і дыскусіі прысьвечаныя арганізацыі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей у Беларусі і Чачэніі. Арганізатарамі імпрэзы ёсьць нямецкія фонд салідарнасьці “Сьвет”, ініцыятыва “Маці за мір” ды іншыя няўрадавыя аб’яднаньні. Сярод удзельнікаў сустрэчы –праваабаронцы, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Нямеччыны, Беларусі, Чачэніі.

Барбара Гладыш з кёльнскай ініцыятывы “Маці за мір”, якая неаднойчы сустракалася са сваякамі і сябрамі зьніклых як у Беларусі, так і ў Нямеччыне, перакананая, што выканаўцамі падобных злачынстваў ёсьць гэтак званыя “дзяржаўныя акторы” альбо тыя, хто выконвае дзяржаўны заказ. Таму гэтыя людзі і застаюцца на свабодзе. Што да ахвяраў, то гэта пераважна палітычныя дысыдэнты, якіх сыстэме неабходна было зьнішчыць, як фізычна, так і сацыяльна, прычым, не пакідаючы пры гэтым аніякіх сьлядоў.

Паводле Барбары Гладыш, таксама ахвярамі ў гэтых страшных гісторыях нярэдка становяцца блізкія зьніклых, усе тыя, хто вымушаны праводзіць самастойнае расьсьледаваньне. Гэтых людзей рэжымы таксама перасьледуе і тэрарызуе псыхічна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства