viasna on patreon

Алесь Зарэмбюк - супраць супрацоўнікаў памежнай і мытнай службы

2009 2009-07-07T16:58:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zarembuk.jpg

Законнасць дзеянняў супрацоўнікаў памежнай і мытнай службы ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара руха “За свабоду”  па Гарадзенскай вобласці  Алеся Зарэмбюка разгледзіць вайсковая пракуратура.

 

Намеснік  пракурора Гарадзенскай вобласьці  Іосіф Леонка перанакіраваў скаргу Алеся Зарэмбюка на дзеянні супрацоўнікаў мытнай і памежнай службы ў вайсковую пракуратуру для  разгляду па-сутнасьці:  доўгі час дэмакратычны актывіст падзьвяргаецца  безпадстаўнаму на яго погляд  асабістаму дагляду на мяжы без тлумачэння прычынаў, у сувязі з чым і звярнуўся ў пракуратуру.

 

На працягу апошніх гадоў у дачыненні да Алеся Зарэмбюка, як і да іншых актывістаў гарадзенскай апазыцыі супрацоўнікі мытных і памежных службаў ажыццявілі дзесяткі   асабістых  даглядаў без тлумачэння прычынаў. Асаблівую актыўнасьць на мяжы памежнікі і мытнікі праяўляюць падчас правядзення ў краіне палітычных кампаній.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства