viasna on patreon

Белдзяржунівэрсытэт зьбірае сьпісы студэнтаў, якія ідэнтыфікуюць сябе як літоўцы альбо палякі.

2005 2005-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першай пра гэта паведаміла “БДГ. Деловая газэта”, што ў дэканаты факультэтаў з Упраўленьня кадраў Белдзяржунівэрсытэту былі накіраваныя лісты з просьбай сабраць зьвесткі пра літоўцаў і палякаў. Вуснае тлумачэньне кадравікоў — гэта патрабуецца быццам бы для статыстыкі.

Як вядома, з 1994 году, калі зьявіўся першы беларускі нацыянальны пашпарт з “Пагоняй” — у ім была адмененая графа “нацыянальнасьць”. Няма такой графы і ў беларускім цяперашнім пашпарце (узору 1996 году).

У інтэрвію “БДГ. Деловая газета” начальнік кадравага Ўпраўленьня БДУ Алег Клімковіч пракамэнтаваў сітуацыю наступным чынам: штогод зьбіраюцца зьвесткі пра замежнікаў сярод студэнтаў і выкладчыкаў — маўляў, кадравае ўпраўленьне “павінна ведаць пра кантынгент. І гэтыя зьвесткі для ўнутранага карыстаньня і нікуды далей не ідуць”.

Адметна, што зьяўленьне такога ліста па часе супала з абвастрэньнем стасункаў Беларусі зь Літвой і Польшчай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства