viasna on patreon

“Спадчыне” адмоўлена ў рэгістрацыі

2009 2009-06-25T15:54:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскаму  культурніцка-асветніцкаму  аб’яднаню “Спадчына” з Бярозаўкі.

Паводле рашэння начальніка упраўлення юстыцыі Аляксандра Сенькевіча, дакуманты на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання “Спадчына” не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству.

У сваю чаргу, кіраўнік арганізацыі Сяргей Трафімчык лічыць, што адмова ў рэгістрацыі сведчыць пра нежаданне ўладаў бачыць у прававым полі яшчэ адну легальную дэмакратычную арганізацыю.

Сябры культурніцка-асветніцкага аб’яднання “Спадчына” не выключаюць, што пасля кансультацый з юрыстамі будуць абскарджваць рашэнне упраўлення юстыцыі ў судовым парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства