viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Патрабаванне ПАРЕ - дадатковы стымул для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу

2009 2009-06-25T17:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_bialiatski8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Пытанне пра рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна” стаіць асобным пунктам у рэзалюцыі ПАРЕ, што прадугледжвае вяртанне беларускаму парламенту статуса спецзапрошанага.

У дакуменце гаворыцца, што, нягледзячы на некаторыя пазітыўныя крокі, сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму насцярожвае.

У прыватнасці адзначаецца, што выклікае заклапочанасць сітуацыя з свабодай асацыяцыяў: “нават улічваючы тое, што апазіцыйны палітычны рух “За свабоду!” быў нарэшце зарэгістраваны ў снежні 2008 году, іншыя апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму сутыкаюцца з перашкодамі пры спробе атрымання рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі; апошнім прыкладам з’яўляецца сітуацыя з праваабарончай арганізацыяй “Наша Вясна” – яе сябры рызыкуюць трапіць пад крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле Артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”.

Звяртаючыся да беларускіх уладаў з перакананнем, што “дыялогу можна дасягнуць толькі праз няспынны прагрэс Беларусі на шляху да выканання стандартаў Рады Еўропы”, Асамблея заклікае ў тым ліку і да “прадастаўленьня рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.

 

Як адзначыў Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага аб’яднання, якое стваралася сябрамі ліквідаванага беларускімі ўладамі ў кастрычніку 2003 г. Праваабарончага цэнтру “Вясна”, гэтае патрабаванне Асамблеі  з’яўляецца дадатковым стымулам для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу.

- Для сяброў “Вясны” гэта  дадатковы стымул працягваць сваю працу.

І ўвогуле, тое, што ПАРЕ звярнула ўвагу на праблемы з правам на асацыяцыю ў Беларусі, вельмі істотны момант. Гэта яшчэ раз пацвердзіла, што стандарты захавання правоў чалавека ў Радзе Еўропы стаяць на высокім узроўні. І калі беларускія ўлады думаюць, якім чынам аднавіць і падвысіць свой статус у Радзе Еўропы, то сітуацыю з рэгістрацыяй няўрадавых арганізацыяў трэба будзе вырашаць каардынальна. Бо сітуацыя ў краіне ненармальная. Калі ўзяць любую краіну СНД, напрыклад, Арменію, то там колькасць зарэгістраваных арганізацыяў на душу насельніцтва ў 10 разоў вышэйшая ў параўнанні з Беларуссю. Я думаю, што гэтыя лічбы гавораць самі за сябе, - сказаў Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства