Справа Крука перанесеная
Разгляд справы астравецкага актывіста "Руху За Свабоду" Івана Крука, якому інкрымінуюць распаўсюд нелегальнай літаратуры, перанесены на 25 чэрвеня. Учора ў Астравецкім судзе Іван Крук прад'явіў два хадатайніцтвы.
- Першае, каб не запатрабаваў суд Астравецкага паштовага вузла сувязі, калі насамрэч былі адпраўленыя матэрыялы ў Міністэрства інфармацыі. Шэсць дзён ішоў ліст. Парушаныя тэрміны. Другое хадатайства, каб склалі запыт у Міністэрства інфармацыі РБ. Там указана, што складзены на мяне пратакол за раздачу газет "Астравецкі веснік" № 1,2, "Мірны атам" і "Глоток воздуха". Яны там указалі, што газеты без выходных звестак. Я запатрабаваў, каб у міністэстве адказалі, што значыць "без выходных звестак". Бо такія звесткі ў выданнях ёсць. Таму пытанні адклалі да заўтра.
Іван Крук абвінавачаны ў распаўсюдзе нелегальнай літаратуры прымеркаванай да гадавіны выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, а таксама наконт немэтазгоднасці пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Яшчэ ў пачатку сакавіка міліцыянеры правялі вобыск ў кватэры Івана Крука і Мікалая Уласевіча, дзе канфіскавалі некалькі нумароў газетаў, якія палічылі нелегальнымі -гэта "Астравецкі Веснік" , "Глаток воздуха і "Мірны атам".