viasna on patreon

Аmnesty International: Беларусі неабходна кіравацца стандартамі Рады Еўропы ў галіне правоў чалавека

2009 2009-06-19T14:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Amnesty International

Amnesty International

Заява Міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Аmnesty International

 

23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (далей — Асамблея) збіраецца правесці галасаванне па пытанні аб узнаўленні для парламента Беларусі статуcу спецыяльна  запрошанага.

 

Незалежна ад вынікаў мяркуемага галасавання, Amnesty International заклікае Асамблею не адмаўляцца ад спроб пераканаць Беларусь у неабходнасці неадкладна абвясціць афіцыйны мараторый на вынясенне і прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, а ў перспектыве — адмяніць пакаранне смерцю. Акрамя таго, Асамблеі варта далучыцца да заклікаў аб неадкладным і безумоўным вызваленні 11 чалавек, якіх Amnesty International лічыць вязнямі сумлення.

 

Смяротнае пакаранне

У 2008 годзе ў Беларусі пакаралі смерцю чацвярых чалавек. Нягледзячы на паступовае памяншэнне ліку пакаранняў смерцю і той факт, што з лютага 2008 года пакаранняў смерцю не праводзілася, урад дагэтуль не ўвёў афіцыйны мараторый на выкананне смяротных прысудаў.

 

Amnesty International заклікае беларускія ўлады без прамаруджання абвясціць афіцыйны мараторый на вынясенне і выкананне ўсіх смяротных прысудаў, а ў перспектыве — адмяніць дадзеную меру пакарання, у адпаведнасці з рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН 62/149 і 63/168, прынятымі ў 2007 і 2008 гадах. Смяротныя прысуды, вынесеныя ўсім вязням, якія знаходзяцца цяпер у камеры смяротнікаў, неабходна неадкладна замяніць турэмным зняволеннем.

 

 

Вязні сумлення

11 маладых людзей, якія прынялі ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі 10 студзеня 2008 года, былі асуджаныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, яеія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ім прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрміны ад паўтары да двух гадоў. Арцёму Дубскому, Міхасю Пашкевічу, Таццяне Цішкевіч, Паўлу Віноградаву, Аляксею Бондару, Міхасю Крываву, Алесю Стральцову і Алесю Чарнышову вынеслі прысуды ў красавіку 2008 года. Міхасю Субачу і Максіму Дашуку прысуды абвясцілі ў траўні 2008 года, а Аляксандру Баразенка — у снежні 2008 года. Умовы ўтрымання асуджаных да абмежавання волі носяць настолькі абмежавальны характар, што Amnesty International прыраўноўвае іх да адной з формаў пазбаўлення волі.

 

Асобы, прысуджаныя да абмежавання волі, абавязаныя пастаянна знаходзіцца дома, калі яны не на працы, па патрабаванні праходзіць аналізы на алкаголь і наркотыкі і рэгулярна справаздачыцца перад супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў. Ім забараняюцца любыя паездкі, акрамя як на працу або вучобу, пры гэтым яны не маюць права перавышаць час, адпушчаны на дарогу. Ім забараняецца наведваць спартовыя ўстановы, прысутнічаць на спартовых мерапрыемствах і іншых выступах, а таксама знаходзіцца ў камерцыйных установах, дзе прадаюцца спіртныя напоі, і ў гасцях у іншых асоб. Любое парушэнне ўмоў пагражае  папярэджаннем, а пасля трох папярэджанняў ім пагражае крымінальная адказнасць за парушэнне рэжыму. Адказны супрацоўнік міліцыі можа змяняць умовы адвольным чынам, і таму асуджаным яшчэ цяжэй іх выконваць.

 

Amnesty International лічыць, што гэтыя 11 маладых людзей з'яўляюцца вязнямі сумлення, асуджанымі за мірнае ажыццяўленне права на волю збораў і выразы меркаванняў, і заклікае да іх безумоўнаму і неадкладнаму вызваленню.

 

Арганізацыя заклікае беларускі парламент і органы ўлады вырашыць гэтыя віклікаючыя занепакоенасць пытанні і тым самым ясна прадэманстраваць сваё імкненне адпавядаць стандартам Рады Еўропы ў галіне правоў чалавека.

 

19 чэрвеня 2009 года

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства