viasna on patreon

За віншаваньне з Днём вайсковай славы -- па 4 мільёны штрафу

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, амаль па 4 мільёны штрафу атрымалі віцебскія грамадзка-палітычныя актывісты за віншаваньне з Днём беларускай вайсковай славы. 8-га верасьня прадстаўнікі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян, а таксама рэдактар газэты "Выбар" Барыс Хамайда і прадпрымальнік Сяргей Міркушоў выйшлі аб 11-й раніцы на вуліцы Віцебска зь бел-чырвона-белым сьцягам ды вялікімі каляровымі плякатамі.

На плякатах былі словы “Сёньня Дзень беларускай вайсковай славы”, “8-га верасьня 1514 году 30 тысяч беларускіх ваяроў пад Воршай разьбілі ўшчэнт 80-тысячнае маскоўскае войска. Слава беларускім героям!” і “Вось так трэба бараніць сваю незалежнасьць і волю Радзімы!”

Віншавальная акцыя была прызнана судом за несанкцыянаваны пікет, і усім ўдзельнікам прысуджаныя грашовыя штрафы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства