viasna on patreon

Кангрэс дэмакратычных сілаў можа адбыцца і за межамі Беларусі

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт прызначанага на 1—2 кастрычніка Кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім будзе абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад апазыцыі, хацелі б правесьці свой форум у Менску. Гэта стала больш рэальным пасьля ўмяшальніцтва А.Лукашэнкі. Тым ня менш, у аргкамітэце зазначаюць, што будуць трымаць запасныя варыянты ў сталіцах сумежных зь Беларусьсю дзяржаў.

Да апошняга часу аргкамітэт кангрэсу ня мог знайсьці ў Беларусі залі. І прадстаўнікі аргкамітэту праводзілі перамовы наконт залі і разьмяшчэньня дэлегатаў кангрэсу ў сталіцах усіх сумежных зь Беларусьсю дзяржаваў. У Кіеве, напрыклад, удалося дамовіцца пра арэнду Дому афіцэраў і Кангрэс-холу, а таксама наконт разьмяшчэньня дэлегатаў у пансіянатах пад Кіевам. Прадстаўнік аргкамітэту Валеры Ўхналёў перакананы, што менавіта гэтая дамоўленасьць падштурхнула А.Лукашэнку даць каманду Менскаму гарвыканкаму наконт забесьпячэньня Кангрэсу памяшканьнем у сталіцы Беларусі.

Такім чынам кіеўскія дамоўленасьці застаюцца ў сіле, ёсьць яшчэ іншыя варыянты, але прыярытэт будзе аддадзены Менску, хаця ў прадстаўнікоў аргкамітэту няма поўнага даверу да абяцаньняў улады, паведаміла «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства