viasna on patreon

Калегі забітай журналісткі В.Чаркасавай выдалі кнігу яе артыкулаў і эсэ

2005 2005-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасьня адбылася прэзэнтацыя кнігі забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па белым”, якую выдалі яе калегі. Гэта зборнік артыкулаў, нарысаў і эсэ, надрукаваных ў недзяржаўных газэтах з 1991 да 2004 году. На думку складальнікаў кнігі, гэтыя артыкулы — своеасаблівае люстэрка эпохі, гістарычны дакумэнт, напісаны рукой здольнай журналісткі. Кнігу пакуль нельга набыць у крамах — яна будзе распаўсюджвацца празь недзяржаўныя структуры.

Вераніка Чаркасава загінула летась 20 кастрычніка ва ўласнай кватэры ад рук невядомага злачынцы. Сьледзтва дагэтуль не знайшло забойцу. Адзін са складальнікаў кнігі Аляксандар Старыкевіч выказаў шкадаваньне, што сьледзтва дагэтуль ня здолела знайсьці забойцу Веранікі Чаркасавай. Ён патлумачыў, што выданьнем кнігі журналісты ўшанавалі памяць сваёй калегі.

Маці Веранікі Дыяна Чаркасава сказала: “Мы ня ведаем, як ідзе сьледзтва. Нам нічога не гавораць. Тут гаварылі, і правільна, што ў кнізе летапіс Беларусі за апошнія дзесяць гадоў. Ніводзін з гэтых артыкулаў ня страціў сваёй актуальнасьці. Нават у артыкуле пра музыкантаў відаць пазыцыю чалавека, які не прымае таго, што ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Сьледчыя казалі: “За што яе забіваць? Яна не пісала пра палітыку”. Ня трэба пісаць палітычных артыкулаў, трэба быць разумным журналістам”.

Старшыня цэнтру прававой дапамогі БАЖ Андрэй Бастунец лічыць, што сьледзтва згубіла час, бо ад пачатку абапіралася выключна на бытавую вэрсію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства