viasna on patreon

Намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага дапытвалі ў пракуратуры

2005 2005-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасня ў пракуратуры Шчучынскага раёна быў дапытаны былы намесьнік старшыні Саюза палякаў Юзаф Пажэцкі, паведаміла радыё Свабода. Допыт праводзіўся з 18.00 да 19.30. Старшыня Шчучынскага аддзелу СПБ Віктар Богдан напісаў скаргу ў пракуратуру яшчэ ў ліпені, быццам, Ю.Пажэцкі быў сярод тых, хто пагражаў ягонаму жыцьцю.

Пажэцкі быў апошнім, каго дапыталі ў пракуратуры ў гэтай справе. Там ужо пабывалі Анджэй Пісальнік, былы рэдактар газэты “Głosu z nad Niemna”, Андрэй Пачобут былы рэдактар “Magazyna Polskiego” і Веслаў Кеўляк, таксама былы намесьнік старшыні Саюза палякаў. Усе яны былі актывістамі новага кіраўніцтва СПБ на чале з Анжэлікай Борыс.

У ліпені яны прыяжджалі ў Шчучын з праверкай дзейнасьці Дома польскага і выявілі там мноства парушэньняў, у тым ліку і фінансавых. Пасьля гэтай сустрэчы і зьвілася заява Віктара Богдана ў пракуратуры шчучынскага раёна. Узбуджаная крымінальная справа. Юзаф Пажэцкі сказаў, што распавядаў сьледчаму падрабязна аб тым, як ён разам з калегамі наведваў Шчучын і сустракаўся з Віктарам Богданам. Але тое, што яны пагражалі жыцьцю В.Богдана – лічыць поўнай хлусьнёй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства